Генеральная пракуратура ўзмоцніць барацьбу з карупцыянерамі

2 августа 2013

Заява прагучала сёння на аператыўнай нарадзе. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў працу ведамства. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ніводная невінаватая асоба не павінна быць прыцягнутая да адказнасці, а злачынцы не павінны сысці ад пакарання. З гэтай нагоды пракуроры зараз узмоцняць сумесную працу з падраздзяленнямі праваахоўных органаў і Cледчым камітэтам. Разгледзяць дзейнасць органаў пракуратуры ў рэгіёнах, а таксама пашыраць прафілактычную працу непасрэдна на прадпрыемствах.


Нягледзячы на тое, што колькасць карупцыйных злачынстваў за апошнія тры гады істотна знізілася, факты хабараў і арганізацыі фінансавых пірамід усё яшчэ маюць месца. Так, паводле апошніх дадзеных, адна з незаконных фінансавых структур недаплаціла ў бюджэт краіны больш за 2 мільярды рублёў. Аб канчатковай ліквідацыі лжэпрадпрымальнікаў напярэдадні заяўляў і Прэзідэнт краіны.