Зборная Беларусі рыхтуецца да ЧМ-2020

4 февраля 2020
Больш няма каго ў зборную выклікаць. Так галоўны трэнер нацкаманды па хакеі Міхаіл Захараў пракаменціраваў  запрашэнне вызначаных гульцоў у кэмп. Зараз на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" трэніруюцца 25 хакеістаў. Некаторыя з іх трапілі на збор  трэці раз за сезон. 

Міхаіл Захараў, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі: "Дык  больш няма каго. У нас жа толькі на словах усё добра. Вось зламаўся Касціцын-старэйшы - я тры дні не спаў. Тут жа ламаецца Кіслы - зноў няма кім  замяніць. А зламаецца зараз, скажам, Стэфанавіч - і каго браць замест? Падрыхтоўка гульцоў для зборнай у "Дынама" вельмі слабая, калі не сказаць, што яе наогул няма. І не было ніколі. Хоць корань бед - не ў мінскім "Дынама", а ва ўсім нашым хакеі".

Заўтра каманда адправіцца ў Славакію, дзе прыме ўдзел у Kauf-land Cup. Хлопцы Захарава згуляюць з гаспадарамі турніру і з алімпійскай зборнай Расіі.