Вікторыя Азаранка застаецца адной з самых папулярных тэнісістак планеты

10 декабря 2016

У топ-10 па папулярнасці. Нават узяўшы паўзу ў выступленнях на тэнісных кортах, Вікторыя Азаранка застаецца адной з самых папулярных тэнісістак планеты. Такі рэйтынг склаў сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі на падставе  колькасці пераходаў на старонкі іх профіляў. Беларуска замкнула першы дзясятак, пацясніўшы, напрыклад, Марыю Шарапаву і Ану Іванавіч.