Дзе ў Мінску можна акунуцца ў навагоднюю атмасферу?

22 декабря 2021
Каля трох дзясяткаў святочных пляцовак разгорнуцца ў сталіцы напярэдадні Новага года. Яны будуць працаваць у кожным раёне. Так, у Маскоўскім  галоўнай лакацыяй стане парк Паўлава, у Заводскім - "Чыжоўка-Арэна", у Фрунзенскім - Лядовы палац. На дзвюх  пляцоўках - побач з Палацам спорту і ў Верхнім горадзе - ужо 25 снежня музыка аб'яднае дзясяткі калектываў з розных куткоў Беларусі. Мінчан чакаюць не толькі калядныя кірмашы, але  маштабнае шоу і запуск зімовых атракцыёнаў. А ў навагоднюю ноч тут адкрыюць "Скрыню жаданняў".  

Сустрэць Новы год падчас касмічнага падарожжа змогуць гледачы канцэртнай праграмы ў Верхнім горадзе. Адправіцца ў вандроўку можна будзе два разы на дзень з 25 снежня па 2 студзеня ў 17:00 і 20:00. У праграме  інтэрактывы, конкурсы, салодкія падарункі і жывая музыка.