Выстава-перформанс "Палавіна" адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску

27 сентября 2021

Арт-дыялог паміж гледачом і мастаком прапануе выстава пад назвай "Палавіна" ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Крэатыўны праект з аўтарскай канцэпцыяй мастака Сямёна Маталянца прадэманстраваны ў трох залах. Дзякуючы сваёй крэатыўнай фантазіі аўтар ператварае ў арт-аб'ект літаральна любы прадмет: звычайныя дзверы, тамбур, мыла або літары. 

Малады мастак працуе пераважна ў жанры перформансу, інсталяцыі і аб'екта. У яго творчасці таксама сустракаюцца графічныя, жывапісныя работы, відэаінсталяцыі і нават літаратурныя творы.