Гашэнне эксклюзіўнай маркі, прысвечанай 20-годдзю Саюзнай дзяржавы, адбылося ў Мінску

6 декабря 2019
Аддрукавана мастацкая мініяцюра ў Бабруйскай друкарні. Тыраж - 20 тысяч экзэмпляраў. Пры вырабе маркі выкарыстоўваўся спосаб тэрмічнага ціснення матавай фальгой залацістага колеру. Паштовы праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пастаянным  камітэтам Саюзнай дзяржавы.

Ужо сёння юбілейны паштовы блок адправіцца ў Маскву. Распаўсюджвацца будзе праз аддзяленні пошты Беларусі і Расіі.