Паядынак мінскага "Дынама" з "Поўначсталлю" глядзіце на "Беларусь 5"

11 декабря 2015
Мінскае "Дынама" паядынкам з "Поўначсталлю" сёння пачынае чатырохматчавую выязную серыю ў чэмпіянаце КХЛ. Чарапаўчане замыкаюць табліцу Захаду, а вось "зубры" дзявятыя і ўсяго на адзін бал адстаюць ад "Медзвяшчака", што ідзе на восьмым месцы. Гульня пачнецца ў 19:30. Прамая трансляцы на "Беларусь 5".