ДАІ ўзмацняе кантроль за вадзіцелямі, якія пакідаюць аўто ў неналежным месцы

29 января 2020
Паркоўка па правілах! Гэтымі днямі ДАІ Мінска сочыць за аматарамі пакідаць аўто пад забараняльным знакам. Для эфектыўнасці выкарыстоўваюць прыбор фотафіксацыі. "ПаркРайт" дазваляе аўтаматычна сканіраваць нумары аўтамабіляў, прыпаркаваных не па правілах. Пад асаблівым кантролем пляцоўкі ў цэнтры горада і ля гандлёвых цэнтраў.

Пры дапамозе сістэмы "ПаркРайт" за адзін рэйд інспектар можа зафіксаваць да 40 парушэнняў правіл паркоўкі. Штраф за гэта  27 беларускіх рублёў.