Абаронца зборнай Беларусі Нік Бэйлен пакідае мінскае "Дынама"

19 декабря 2016

Пагадненне з хакеістам спынена па пагадненні бакоў. За "зубраў" Бэйлен правёў 118 матчаў і набраў 80 ачкоў.
У гэтыя хвіліны "Дынама" праводзіць гасцявы паядынак чэмпіянату КХЛ з новакузнецкім "Металургам". Сапернік замыкае турнірную табліцу лігі, мінчане на шостым радку Заходняй канферэнцыі. Прамую трансляцыю матча вядзе "Беларусь 5".