ДАІ рэгулярна фіксуе новыя выпадкі ДТЗ з удзелам капытных

19 октября 2022
Нечаканая сустрэча пагражае вадзіцелям на хуткасных магістралях. У дзікіх жывёл зараз сезон міграцыі, таму яны часта перабягаюць дарогу. ДАІ рэгулярна фіксуе новыя выпадкі ДТЗ з удзелам капытных. Каб мінімізаваць рызыкі небяспечнага "рандэву", трэба быць уважлівым і выконваць хуткасны рэжым.  Падрабязней Ілья Цвяткоў.

Лясныя жывёлы зноў на дарозе. Гэта небяспека і праблема для аўтааматараў, бо сезон актыўнасці парнакапытных у разгары. Як пазбегнуць небяспечнай сустрэчы з жыхарамі гушчароў на магістралях зараз будзем разбірацца.

Канстанцін Баранец вадзіцель з вялікім стажам. За яго плячыма сотні тысяч кіламетраў дарог па Беларусі і за мяжой. Але нават нягледзячы на шматгадовы вопыт  аўтамабіліст заўсёды асцерагаецца  сустрэць на хуткаснай трасе дзікую жывёлу.

Толькі сёлета ў Мінскай вобласці было 19 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам казуль, дзікоў і ласёў. 

Хвалюючыя кадры з відэарэгістратараў запаўняюць сацсеткі.

Вадзіцелю і пасажырам рэдка ўдаецца пазбегнуць траўмаў. Аўтамабілі таксама атрымліваюць сур’ёзныя пашкоджанні. Каб мінімізаваць рызыкі першае правіла бяспекі: быць уважлівым і выконваць хуткасны рэжым. Асабліва пасля заходу сонца. Дадатковы напамін для ўдзельнікаў руху спецыяльны дарожны знак "Асцярожна, дзікія жывёлы". Як правіла, ён дзейнічае на працягу некалькіх кіламетраў. 

Прычына актыўнасці жывёл і як вынік нежаданых сустрэч на дарозе, паводле слоў заолагаў, шлюбны перыяд у капытных. А транспартныя магістралі пралягаюць на шляхах міграцыі жывёл. На асабліва ажыўленых участках, дзе траса праходзіць праз буйныя лясныя масівы ўсталяваны спецыяльныя агароджы, працягласцю некалькі дзесяткаў кіламетраў. Часцей за ўсё сеткі спыняюць жывёл. 

Больш эфектыўна дапамагаюць вырашыць праблему спецыяльныя надземныя і падземныя збудаванні для перасячэння аўтастрады тунэлі альбо экадукі. Некалькі такіх бяспечных пераходаў ёсць на другой кальцавой дарозе і на трасе Мінск - Гродна.

І ўсё ж, калі сутыкнення пазбегнуць не ўдалося забіраць, з сабой "выпадковы трафей" забаронена, за гэта можна атрымаць штраф. У першую чаргу неабходна звязацца з супрацоўнікамі ДАІ і лясной аховы. Спецыялісты аператыўна выедуць на месца. Інспектары зафіксуюць ДТЗ і дапамогуць бяспечна дабрацца дадому.