ДАІ Мінска запусціла новы дадатак "Мабільны інспектар"

18 сентября 2019

На кантролі і вадзіцелі з іншых краін. ДАІ Мінска запусціла ў карыстанне новы дадатак  "Мабільны інспектар". Праграма дазваляе адсочваць парушэнні нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь у рэжыме рэальнага часу. Напрыклад, каб убачыць звесткі з камер фотафіксацыі, дастаткова ўвесці дзяржаўны нумар транспартнага сродку нават падчас руху. Пасля вадзіцеля можна прыцягнуць да адказнасці на месцы.

Дадатак працуе ў тэставым рэжыме ва ўсіх раёнах Мінска. З яго дапамогай можна аператыўна атрымліваць інфармацыю не толькі аб перавышэнні хуткасці, але і аб транспартных сродках і іх уладальніках.