Вольга Шпілеўская ўзначаліла Беларускі саюз жанчын

12 июля 2022

Новым старшынёй Беларускага саюза жанчын стала Вольга Шпілеўская. Арганізацыя аб'ядноўвае 150 тысяч беларусак. Падчас сённяшняй сустрэчы падвялі вынікі працы за два гады. Удзельнічалі ў абмеркаваннях праекта Канстытуцыі, жанчыны сказалі сваё слова супраць санкцый, сабраўшы подпісы салідарных, дапамагалі бежанцам. Вялікая роля арганізацыі ў захаванні міру і кансалідацыі грамадства, што пацвердзілі рэспубліканскія і рэгіянальныя жаночыя форумы.