Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд

5 сентября 2020
Новы сусветны рэкорд устанавіў Вячаслаў Харанека. 175 уздымаў гіры вагой 24 кілаграмы за 167 секунд лежучы адной рукой наперамену. Гэта ўжо 162-ое афіцыйнае сусветнае дасягненне вядомага беларуса ў экстрэмальным падняцці цяжкасці. Свой рэкорд Вячаслаў Харанека прысвяціў гадавіне Вялікай Перамогі. І як прызнаўся спартсмен, на гэтым спыняцца не збіраецца.

Яшчэ адзін беларускі спартсмен-сілавік Сяргей Заслаўскі ў рамках адчыненых дзвярэй ФАК "Уручча" правёў майстар-клас па стрытліфтынгу. Гэты новы кірунак у гіревым спорце. Дарэчы, сам Заслаўскі з'яўляецца ўладальнікам сусветнага рэкорду па адцісканнях на паралельных брусах і сусветнага рэкорду, занесенага ў Кнігу рэкордаў Гінеса, па адцісканнях на кулаках за 30 секунд.