У Мінску адбыўся сход ветэранаў баявых дзеянняў

20 февраля 2016

Ангола, Алжыр, Егіпет, Эфіёпія, Паўночная Карэя, Сірыя... Часцяком аб ваенных спецаперацыях савецкіх салдат у гэтых гарачых пунктах нічога невядома. Але, тым не менш, удзельнікі тых падзей штогод напярэдадні Дня абаронцы Айчыны сустракаюцца ў Мінску. Сёння ў Моладзевым тэатры адбыўся сход ветэранаў баявых дзеянняў.

Традыцыйна сустрэчы арганізоўвае Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў баявых дзеянняў.