Фейкавая навіна аб "наркатычных жвачках" абляцела Беларусь

11 октября 2016

У сацсетках распаўсюджвалі інфармацыю пра тое, што падлеткам раздаюць "наркатычныя жвачкі". Падобныя чуткі дайшлі і да Расіі. І ўсюды рассылка выглядала аднолькава. Паведамленне паспела абляцець сотні абанентаў, аднак афіцыйнага пацвярджэння не знайшло.

Георгій Еўчар, намеснік начальніка ўпраўлення МУС Беларусі: "Усё гэта не больш чым чуткі. Так званая фейкавая або ілжывая інфармацыя, якая ідзе да нас з расійскіх сацыяльных сетак. Праведзеная праваахоўнікамі работа дазваляе ўпэўнена заявіць, што ніякіх наркатычных жвачак для дзяцей ні на тэрыторыі Мінска, ні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь няма".

Міністэрства ўнутраных спраў просіць ігнараваць паведамленні такога роду, не паддавацца паніцы і не распаўсюджваць неабгрунтаваныя чуткі.