Фестываль "Несцерка" аб'яднаў амаль 500 школьнікаў з усёй краіны

7 октября 2019

У Мінску прайшоў рэспубліканскі фестываль па  інтэлектуальных  гульнях сярод школьнікаў "Несцерка". Мерапрыемства аб'яднала вучняў 6-11 класаў з усёй краіны. Усяго  80 каманд па  6 чалавек. За званне самых разумных змагаліся ў 4 катэгорыях. Сярод іх  "Што? Дзе? Калі?" і "Свая гульня".

Такія  інтэлектуальныя  гульні ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі праводзяць ужо 25 гадоў. У апошнія выхадныя кастрычніка пройдзе такі ж фестываль сярод дарослых. Заяўкі для ўдзелу  адправілі  каля паўтысячы чалавек.