Адбыўся чарговы тур Мінскага абласнога этапа спаборніцтваў "Скураны мяч"

26 июня 2019
Гэтымі днямі ўся Беларусь жыве спортам. І пакуль прафесійныя спартсмены папаўняюць медальную скарбонку для сваіх зборных, за званне лепшай аматарскай каманды па футболе змагаюцца юнакі і дзяўчаты з усёй краіны. Сёння адбыўся чарговы тур Мінскага абласнога этапа спаборніцтваў "Скураны мяч"  на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Матчы праходзяць на стадыёнах Мар’інай Горкі. У чэмпіянаце бяруць удзел футбалісты-пачаткоўцы ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Усе яны ў перапынках паміж матчамі пільна сочаць за спартыўнымі баталіямі II Еўрапейскіх гульняў. 

Лепшую каманду выберуць у трох узроставых групах: старэйшай, сярэдняй і малодшай. Пераможцаў ад кожнай вобласці чакае пуцёўка ў фінал, які пройдзе з 2 па 6 верасня ў Мінску.