Тры беларускія спартсмены выступяць сёння на чэмпіянаце свету па дзюдо

21 сентября 2018

Тры беларускія спартсмены выступяць сёння на чэмпіянаце свету па дзюдо, які праходзіць у Баку. Дзмітрый Шэршань і Дзмітрый Мінькоў павядуць барацьбу за медалі ў вагавой катэгорыі да 66 кілаграмаў, а Ксенія Даніловіч заяўленая ў вазе да 52. Прамую трансляцыю ранішняй спаборніцкай праграмы "Беларусь 5" пачне ў 9:30, старт вячэрняй запланаваны на 15:00.