Фермерская гаспадарка недалёка ад Маладзечна займаецца вырошчваннем фундуку

4 ноября 2022

Калі восеньскія палявыя работы здзіўляюць не толькі вялікімі аб'ёмамі, але і разнастайнасцю.  Самы вялікі ў нашай краіне сад, дзе вырошчваюць фундук, завяршае ўборку арэхаў. На плантацыі 75 гектараў недалёка ад Маладзечна ўжо чацвёрты год вырошчваюць фундук сорта "каталонскі". І калі леташні ўраджай заважыў дзве тоны, то сёлета ўжо 10.  Плады збіраюць прама з зямлі. Пакуль уручную, але ў планах  гаспадаркі "Вязавецкі сад" механізацыя працэсу. Сам жа праект - гэта класічны стартап з інвестарам і сваімі гандлёвымі маркамі. Адна з мэт - сфарміраваць новую культуру спажывання арэхаў у Беларусі.  

У планах фермераў  наладзіць супрацоўніцтва з гандлем і кандытарскімі фабрыкамі, а таксама зарабіць на экспарце.  А ў перспектыве развіваць перапрацоўку ў пасту і алей.