У Мінску праходзяць народныя гулянні

9 мая 2014

Беларусы працягваюць святкаваць 9 Мая. У гонар Вялікай Перамогі сёння па ўсёй сталіцы праходзяць народныя гулянні. Кожны раён хоча здзівіць чымсьці асаблівым.



Зараз у парку Перамогі знаходзіцца наш карэспандэнт Кацярына Шыбко. Парк Перамогі ў прынцыпе можна назваць цэнтрам гулянняў сёлета, таму тут шмат і мінчан і гасцей сталіцы - у асноўным сем'і з дзецьмі.


Ну і, вядома, шмат тых, хто прыехаў да нас са спартыўным інтарэсам, але прапусціць святкаванні Вялікай Перамогі не змог - балельшчыкі запоўнілі сталіцу, замежная мова чуваць паўсюль.


Насычанай праграмай здзіўляе і парк Горкага. Адусюль чуецца любімая ўсімі музыка ваенных гадоў. Тут жа кірмаш майстроў, палаткі ў стылі мілітары з салдацкай кашай, шоу мыльных бурбалак. Крыху далей ад цэнтральнага ўваходу ў парк - рыцарскія турніры і спаборніцтвы па брэйк-дансе і хіп-хопе.


Ну а некалькі гадзін таму каля Палаца спорту адкрылася зона гасціннасці, у парку Горкага выбіраюць наймацнейшага, у Батанічным садзе - любуюцца на парад цюльпанаў.


Беларусы віншуюць сёння адно аднаго з яшчэ адной нашай перамогай - мы ў фінале Еўрабачання!


Інакш кажучы, фактычна трайное свята ў нас сёння, і гэта адчуваецца ў кожным кутку Мінска. Ну а ў 11 вечара - пераможны салют. Не прапусціце!