Праект "Фактар.by" зноў стаў лідарам пятнічнага прайм-тайма

24 октября 2023

Яго чакалі, і ён вярнуўся. Прэм'ера 3-га сезона шоу-праекта "Фактар.by" вывела тэлеканал "Беларусь 1" у лідары вячэрняга прайм-тайма з рэйтынгам 2,7 і доляй тэлепрагляду 16,6 (на піку 24,2).

20 кастрычніка разам з зорнымі настаўнікамі каля 720 тысяч тэлегледачоў знаёміліся з удзельнікамі новага сезона, суперажывалі іх асабістым гісторыям і падпявалі любімым песням. Далёка не ўсім канкурсантам пашчасціла пачуць запаветныя словы і адправіцца ў трэніровачны лагер. Тым не менш кожны атрымаў тое, чаго так доўга чакаў, - выступленне перад шматтысячнай аўдыторыяй, кампліменты ад вядомых дзеячаў шоу-бізнесу і авацыі глядацкай залы.

Прама зараз першы выпуск новага сезона і выступленні ўдзельнікаў працягваюць набіраць прагляды і лайкі на YouTube. Гледачы ўжо адзначаюць сваіх фаварытаў. Можа, адзін з іх - будучы трыумфатар праекта.