Рэканструкцыя ўзлётна-пасадачнай паласы ідзе з сярэдзіны ліпеня і залежыць ад умоў надвор’я.
Першы этап завершыцца да лістапада. Дарожнае палатно брэсцкага аэрапорта апошні раз рамантавалі 30 гадоў таму. Паветраная гавань не магла прымаць пэўныя тыпы сучасных суднаў. Працягласць і шырыня ўзлётна-пасадачнай паласы застануцца ранейшымі - 2 тысячы 620 метраў на 42. Укладваецца асфальтабетоннае пакрыццё ў тры слаі, пашыраюць кішэні для развароту і паляпшаюць дрэнажную сістэму.
Нагадаем, прывесці ў парадак аэрапорт Кіраўнік дзяржавы даручыў губернатару Брэсцкай вобласці Анатолю Лісу падчас рабочай паездкі ў рэгіён. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, аэрапорту не патрэбныя 500 гектараў плошчаў, адведзеныя яму па савецкіх стандартах. Лішнюю тэрыторыю трэба аддаць пад прадпрыемствы або хоць бы пад вырошчванне травы.
А таксама варта перагледзець загружанасць аэрапорта. Зараз ён не загружаны на поўную магутнасць. Ажыццяўляюцца чартарныя рэйсы ў Турцыю, Балгарыю, Чарнагорыю, Калінінград. На прадпрыемстве спадзяюцца, што з абноўленай інфраструктурай аэрапорт будзе больш запатрабаваным. Зімой плануюцца палёты ў Егіпет.













