Ірына Кулеша афіцыйна пазбаўлена медаля Алімпійскіх гульняў Лондана

21 ноября 2016

Днямі з'явілася інфармацыя, што беларуская цяжкаатлетка праваліла допінг-тэст пекінскай Алімпіяды, дзе заняла 4-е месца. А сёння стала вядома, што і ў пробе Кулешы за 2012 год выяўлены турынабол і станазалол. У найбліжэйшы час МАК абавязаў спартсменку вярнуць медаль і дыплом.