Яўген Каралёк павіншаваў ветэранаў з Днём Перамогі

9 мая 2020
Яўген  Каралёк, чэмпіён свету і ўладальнік Кубка свету па веласпорце на трэку: "Ад усёй душы хочацца павіншаваць нашых ветэранаў за тое, што адстойвалі гонар нашай Радзімы. Гэта падстава ўспомніць тых, хто аддаў жыццё ў той няпросты час. І аддаць даніну павагі тым, хто зараз жывы, за мірнае неба над галавой".