У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрыманы замежны футбаліст з падробленым пашпартам

14 марта 2023

Падрабіў дакументы, каб быць больш перспектыўным для работадаўцы. У Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранічнікі затрымалі іншаземца з фальшывым пашпартам. У дакуменце быў зменены ўзрост мужчыны. Як потым аказалася, жыхар Нігерыі - футбаліст, ён прыбыў у Беларусь, каб прадоўжыць кар'еру гульца. Сапраўдны дакумент знаходзіўся ў рэчах іншаземца. Мужчыну прыйдзецца адказваць за незаконнае перасячэнне мяжы і падробку дакументаў.