Гэтай ноччу ратавальнікі адпрацоўвалі няштатныя сітуацыі ў мінскім метро

24 апреля 2019

Гараджан просяць не турбавацца! Гэтай  ноччу ратавальнікі адпрацоўвалі няштатныя сітуацыі ў мінскім метро. Паводле легенды вучэнняў, на перагоне  паміж станцыямі загарэўся вагон цягніка, пасажыры пад зямлёй  апынуліся сярод агню і ў дымавой пастцы. Гэта адны з самых цяжкіх умоў для выжывання. Работа па выратаванні была ўскладнена вялікай колькасцю пацярпелых. Байцы МНС адпрацавалі ўзаемадзеянне з дзяжурным персаналам падчас эвакуацыі людзей і ліквідацыі ўзгарання. Такія манеўры  ў Мінску праводзяцца штогод.

У вучэннях былі задзейнічаны каля ста ратавальнікаў, работнікі сталічнай падземкі і звыш дваццаці адзінак спецтэхнікі.