Яшчэ адзін дом сямейнага тыпу адкрылі ў Крычаўскім раёне

24 декабря 2015

Сімвалічны ключ перадалі тым, хто зараз будзе працаваць татам і мамай, - сям'і Галатоўскіх. Яны выхоўваюць пяцярых дзяцей, трое з іх - прыёмныя. Двухпавярховы катэдж пабудавалі спецыяльна для гэтай зараз ужо шматдзетнай сям'і. Павіншаваць яе з наваселлем прыехалі многія госці з падарункамі - камп'ютарам і ноўтбукам. Дом сямейнага тыпу стаў 49-м у Магілёўскай вобласці.

Уладзімір Даманеўскі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама: "У Магілёўскай вобласці гэтая праграма вельмі актыўна развіваецца. І 85% усіх дзяцей, якія засталіся без бацькоў па нейкіх прычынах, выхоўваюцца менавіта ў такіх вось дамах сямейнага тыпу. Гэта вялікае дасягненне. Гэта зноў жа тое, пра што гаворыць Кіраўнік дзяржавы: каб максімальна сысці ад вялікіх дамоў, а выхоўваць дзяцей менавіта ў дамах сямейнага тыпу".

Да канца года яшчэ адзін дом сямейнага тыпу адкрыюць у Хоцімскім раёне. У наступным годзе - у Магілёўскім і Бабруйскім.