Эрудыт-віктарына "Я ведаю!" пачынае суперфінальныя гульні

13 апреля 2019

Галоўны тэлеклас краіны ўсё бліжэй да апошняга званка! Эрудыт-віктарына "Я ведаю!" пачынае суперфінальныя гульні. Сёння ў эфіры "Беларусь 1" у бітве інтэлектаў сустрэнуцца лепшыя пяцікласнікі Беларусі. Гэта пераможцы чацвёртага раўнда, якія даказалі сваё першынство і набралі найбольшую колькасць балаў. Зараз заданні "Я ведаю!" становяцца яшчэ больш складанымі і крэатыўнымі: больш пытанняў на агульную эрудыцыю, а не толькі па школьнай праграме. У заключных серыях праекта будуць вызначаны 7 пераможцаў з кожнай заяўленай паралелі. Трыумфатараў "Я ведаю!" - сумеснага праекта галоўнага медыяхолдынга краіны і Міністэрства адукацыі - чакаюць не толькі персанальныя падарункі, але і для школы ў цэлым. Уключайце першую кнопку сёння і заўтра ў 13:30.