У Палацы Рэспублікі дзяржузнагароды ўручаны лепшым у прафесіі

25 ноября 2020

Дзяржаўнымі ўзнагародамі, медалямі Францыска Скарыны за працоўныя заслугі і падзякамі адзначаны сёння ў Палацы Рэспублікі педагогі, працаўнікі сельскай гаспадаркі і рэальнага сектара эканомікі, артысты і бібліятэкары. Кожны прафесіянал на сваім месцы ўносіць уклад у агульную справу - развіццё Беларусі. І гэтыя дасягненні - арыенцір для моладзі, адзначыў прэм'ер Раман Галоўчанка, уручаючы ўзнагароды па даручэнні прэзідэнта. Бо гэты год праверыў на трываласць многія галіны, і некаторыя з іх спрацавалі стабільна. Напрыклад, сельская гаспадарка - забяспечвае ўнутраны рынак прадуктамі і продажы на экспарт растуць.

Усяго ў спісе ўзнагароджаных было каля чатырох дзясяткаў чалавек. Яны заклалі працоўныя і культурныя традыцыі Беларусі і адзначаны ў год 30-годдзя са дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны.