Вялікая субота ў праваслаўных вернікаў

23 апреля 2022
Вялікая радасць вось-вось настане! Праваслаўны свет рыхтуецца сустрэць Уваскрэсенне Хрыстова. Вялікдзень называюць урачыстасцю ўрачыстасцяў: гэта галоўны хрысціянскі дзень для чатырох з паловай мільёнаў жыхароў Беларусі. Пакуль жа дзень цішыні. У Вялікую суботу вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Хрыста, які прынёс сябе ў ахвяру за грахі. У Перадвелікодную суботу ёсць шэраг забарон: хрысціяне адкладваюць працу на потым, пазбягаюць сварак і завяршаюць прыгатаванне велікодных страў. Ужо сёння паўтары тысячы храмаў па ўсёй краіне прымуць тых, хто жадае памаліцца і асвяціць святочныя пачастункі. 

Традыцыйна Белтэлерадыёкампанія не застаецца ўбаку ад найважнейшых хрысціянскіх падзей. На тэлеканалах холдынга прамыя трансляцыі набажэнстваў і праграмы аб духоўным.