Дэпартамент аховы МУС праводзіць агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў

29 сентября 2016

Іх якасная праца - гарант спакою і захаванасці людзей і маёмасці. Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў гэтыя дні праводзіць рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сваіх супрацоўнікаў. Восем каманд з усёй краіны спаборнічаюць у стральбе, валоданні баявымі прыёмамі. Асаблівая ўвага да манеўравання аўтамабіляў, а таксама курсу дрэсіроўкі сабак. Сваё майстэрства дэманструюць беларускія і расійскія кінолагі. 

Адзначым, агляд-конкурс прафмайстэрства прымеркаваны да стагоддзя беларускай міліцыі. Вынікі агляду-конкурсу падвядуць заўтра на ўрачыстай цырымоніі з удзелам кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў. Галоўны прыз для каманды-пераможцы - новы службовы аўтамабіль.