Электрасамакат і гіраскутар становяцца прычынай траўмаў

4 сентября 2019

Колькасць вулічных траўмаў застаецца высокай і ў першыя месяцы восені. Падчас руху на электрасамакаце альбо гіраскутары складана разлічыць хуткасць. Летась медыцынская дапамога спатрэбілася прыкладна 50 тысячам дзяцей. Трэцяя частка пацыентаў - са складанымі траўмамі - пераломамі рук і ног.

Станіслаў Траццяк, галоўны пазаштатны дзіцячы траўматолаг-артапед Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама:  "Гіраскутар, электрасамакат, сігвей, адпаведна, мяняецца і характар траўмы. Не ўсе мы ўмеем правільна выкарыстоўваць гэтыя сродкі перамяшчэння. На шчасце, не так шмат дзетак з такімі траўмамі, з цяжкімі траўмамі. Часцей, вядома, гэта дарослыя".

Спецыялісты запэўніваюць, папярэдзіць выпадкі траўматызму ў першую чаргу дапамогуць правілы па асабістай бяспецы - карыстаючыся самакатам, сігвеем альбо веласіпедам, абавязкова неабходна паклапаціцца пра экіпіроўку - шлем, налакотнікі і накаленнікі.