Экзатычныя насякомыя - у мінскім Батанічным садзе

27 марта 2017

Імператарскія скарпіёны, павукі з трапічных лясоў і бананавыя прусакі. Некаторыя віды на Зямлі з'явіліся мільёны гадоў таму. У аранжарэі прадэманстраваны экспанаты насякомых, павукападобных і шматножак, у якіх бывае 278 пар ног.

Таксама можна палюбавацца папугаямі ара і какаду і ацаніць іх музычны слых. Для юных наведвальнікаў - інтэрактыўныя гульні з птушкамі.

Выстава папугаяў працуе да 30 сакавіка, а ў «Маленькі свет насякомых» завітаць можна да 15 красавіка.