Экстранную дапамогу ў Беларусі можна выклікаць і па адзіным еўрапейскім нумары - 112

15 января 2014

Калі замежная мова ўжо не проста неабходнасць, а сродак выратавання. МНС ужо сёння гатова да сустрэчы з турыстамі, якія прыедуць на чэмпіянат свету па хакеі. Экстранную дапамогу ў Беларусі іншаземцы могуць атрымаць па адзіным еўрапейскім нумары выратавання 112.
Як заявіў кіраўнік ведамства Уладзімір Вашчанка, дыспетчары кол-цэнтра ўжо прайшлі спецыяльныя курсы, таму моўнага бар'ера з гасцямі з-за мяжы не ўзнікне.