Выстава жаночых вобразаў адкрылася ў Вілейцы

12 марта 2020
Чуллівыя, загадкавыя, ракавыя... Самыя непрадказальныя жаночыя вобразы аб'яднала ў сваёй аўтарскай выставе Юлія Нявейка. Экспазіцыя адкрылася ў краязнаўчым музеі Вілейкі. Жывапісныя партрэты прыгажунь - самая любімая тэма ў творчасці мастачкі са Смалявіч. На палотнах алеем "Званочкі" нібы ўплецены ў дзявочую касу. А побач "Матылёк", якога прыйдзецца разгледзець на льняной сукенцы. Строгія, задумлівыя альбо з непаўторнай усмешкай жанчыны, якіх мы сустракаем штодзень у сваім жыцці.

Апроч гэтага, у выставачнай зале  яшчэ два праекты. У "Кабінеце нумізматаў" знаёмяць з грашыма розных краін свету. А таксама падчас "Тыдня калекцыянера" можна ўбачыць шарыкавыя ручкі, якія маюць розныя эмблемы.