Галоўная заслуга мінскіх пагадненняў - паніжэнне ліку ахвяр

18 февраля 2018

Уласна, тры гады назад - у ноч на 12 лютага - лідары Украіны, Германіі, Францыі і Расіі падпісалі ў беларускай сталіцы комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў. Гэта дамоўленасці, якія былі распрацаваныя ў верасні 2014 і прадугледжвалі неадкладнае спыненне агню на Данбасе, адвод цяжкіх узбраенняў, пачатак агульнанацыянальнага дыялогу.

Галоўная заслуга мінскіх пагадненняў, гавораць палітыкі і эксперты, - істотнае паніжэнне ліку ахвяр супрацьстаяння. Так, загінуўшых больш за 10 тысяч. Але гэта статыстыка да падпісання дакумента. Гэта значыць, фактычна сустрэча "нармандскай чацвёркі" ў Мінску спыніла гарачую фазу канфлікту. Дзякуючы намаганням трохбаковай кантактнай групы, бакі праводзяць абмены палоннымі. Апошні адбыўся ў канцы 2017 - у пярэдадзень святаў да сваіх сем'яў вярнуліся больш за 300 чалавек. Зараз краіны "чацвёркі" спрабуюць ажывіць перагаворны працэс. Адна з апошніх прапаноў – увядзенне на Данбас міратворчай місіі ААН.