Восьмае паражэнне ў дзесяці апошніх матчах церпіць мінскае "Дынама"

11 декабря 2018
На хатняй пляцоўцы "зубры" мінімальна саступілі падмаскоўнаму "Віцязю" - 0:1. На дзясятай хвіліне сустрэчы адзіную шайбу правёў Аляксандр Шаўчэнка. Беларусы - апошняя каманда Заходняй канферэнцыі, 15 ачкоў да зоны плэй-оф. У наступным матчы 18 снежня "Мінск-Арэна" прымае дынамаўскае дэрбі. "Зубры" згуляюць з аднаклубнікамі з Рыгі.