Эксперт аб вытворчасці ў Беларусі вакцыны "Спадарожнік V"

18 марта 2021
За суткі  ў нашай краіне плюс 1 254 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1 319 чалавек. Паспяхова запусціла Беларусь і вытворчасць вакцыны "Спадарожнік V". Першыя пробныя серыі былі разліты на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты". Гэта стала магчымым дзякуючы актыўнай сумеснай працы з распрацоўшчыкамі з Расіі, якія перадалі сваю тэхналогію. На думку  доктара біялагічных навук Сяргея Няцёсава, такое ўзаемадзеянне павысіць узровень развіцця біятэхналогій у Беларусі.