Экскурсію ў Палац Незалежнасці правялі для навучэнцаў другой мінскай гімназіі

30 мая 2017

Гэты дзень для навучэнцаў другой мінскай гімназіі запомніцца не толькі апошнім званком, але і яркімі эмоцыямі ад наведвання Палаца Незалежнасці. Хлопцы і дзяўчаты на свае вочы ўбачылі залы дзяржаўных цырыманіялаў, пабывалі там, дзе падпісваюцца палітычныя дакументы і праходзяць важныя міжнародныя перамовы. Зала ўрачыстых цырымоній, дзе звычайна ўшаноўваюць лепшых выпускнікоў, алімпійцаў, і, вядома, дзе адбылася інаўгурацыя Прэзідэнта Беларусі, стаў антуражам для знакавай падзеі. Упершыню тут уручалі членскія білеты актывістам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Экскурсіі ў Палацы Незалежнасці праводзяць для дэлегацый з усёй краіны. Сярод візіцёраў заслужаныя людзі: уладальнікі дзяржаўных узнагарод, выбітныя навукоўцы, музыканты, спартсмены, а з гэтага часу і юныя лідары - пераможцы алімпіяд, конкурсаў, лаўрэаты Спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.