Больш як 600 авіярэйсаў адменены сёння ў Японіі

6 октября 2014

Больш як 600 авіярэйсаў адменены сёння ў Японіі з-за бушуючага тайфуна Фанфон. Спынены рух па самай ажыўленай у краіне трасе хуткасных чыгунак паміж Токіа і горадам Нагоя. Без святла засталіся звыш 22 тысяч дамоў на паўднёвым японскім востраве Кюсю. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры стыхіі дасягае 45 метраў за секунду. Метэаролагі папярэджваюць жыхароў аб небяспецы паводак і апоўзняў.