Эксклюзіўнае інтэрв'ю міністра прамысловасці Беларусі - у "Галоўным эфіры"

16 июня 2017

Больш за тое, Беларусь пачынае фарміраваць уласную школу легкавога аўтапрама. Такія магчымасці адкрываюцца з запускам новага завода "БелДжы" пад Барысавам.

Пра гэта ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін заявіў Міністр прамысловасці Віталь Воўк. Аўтамабільная вытворчасць унікальная для Беларусі.

Зараз на заводзе завяршаюцца пусканаладачныя работы, вось-вось з канвеера сыдзе пілотная партыя красовераў, цалкам сабраная ў Беларусі. Шырокай публіцы новыя мадэлі ўпершыню прадэманструюць на парадзе 3 ліпеня. На базе прадпрыемства будзе фарміравацца канструктарскае бюро, не за гарамі стварэнне беларускага легкавога аўтамабіля.

Навошта Беларусі яшчэ адзін трактарны завод, якімі навінкамі наша машынабудаванне плануе пакараць рынкі? Інтэрв'ю цалкам у "Галоўным эфіры" ў гэтую нядзелю.