Гукі нямога кінематографа ў рэжыме рэальнага часу

4 февраля 2017

Учора ўвечар наведвальнікі Музея гісторыі беларускага кіно пачулі фільм "Джэнтльмен і певень". Камедыя Уладзіміра Балюзека айчыннай вытворчасці знятая ў 1928 годзе. Фільм складаецца з 6 частак, што азначала 6 бабін, якія неабходна было перазараджаць падчас сеансу. Але да нашых дзён захавалася роўна палова кінастужкі. Сваё гучанне беларускаму фільму падарыў ансамбль з Санкт-Пецярбурга. Калектыў працуе як імправізацыйна, так і з нарыхтаванымі музычнымі ўрыўкамі.

Фартэпіяна, скрыпка, гітара і электроніка прадэманстравалі магчымую агучку чорна-белага кіно ў стылі сучаснай класікі. Музей плануе працяг праекта. Цягам года загучыць яшчэ каля дзясятка фільмаў!