Эксклюзіў! Марына Васілеўская і Алег Навіцкі выйшлі на сувязь з прафілакторыя Зорнага гарадка

8 апреля 2024

Працэс аднаўлення першага касманаўта суверэннай Беларусі  пасля касмічнага палёту, які завяршыўся 6 красавіка, ідзе актыўна. Марына Васілеўская і Герой Расіі - выхадзец Беларусі - Алег Навіцкі зараз знаходзяцца ў прафілакторыі Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў дзяржкарпарацыі Раскосмас у падмаскоўным Зорным гарадку. І вось што яны расказалі пра свой стан.

Алег Навіцкі,  лётчык-касманаўт: Добры дзень, дарагія сябры, рады вас вітаць з прафілакторыя Зорнага гарадка, дзе мы праходзім пасляпалётную рэабілітацыю. Як бачыце, усё выдатна.

Марына Васілеўская,  касманаўтка: Стан здароўя камфортны, праходзім рэабілітацыю, усё ідзе згодна з планам.

Наша касманаўт прабыла на МКС 12 сутак. За гэты час яна правяла  некалькі навуковых эксперыментаў у галіне мікрабіялогіі, уплыву бактэрый на арганізм чалавека ў космасе, а таксама выкарыстання прабіётыкаў у прадуктах харчавання. Як паведамілі ў НАН Беларусі, усе даследаванні прайшлі паспяхова.