Эфір рэгіянальнага тэлебачання адыгрывае асаблівую ролю ў беларуска-расійскай інтэграцыі

7 июня 2016

Такое меркаванне сёння выказала Міністр інфармацыі Лілія Ананіч на форуме ў Мінску, які аб'яднаў спецыялістаў мас-медыя дзвюх краін. У Інстытуце журналістыкі сабраліся прадстаўнікі 27 тэлекампаній рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Галоўная тэма - умацаваць узаемадзеянне і павялічыць колькасць сумесных праектаў. У такім фармаце эксперты збіраюцца ўжо другі дзень запар. Вынікам павінны стаць новыя пагадненні аб супрацоўніцтве.

Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Беларусі:

"Сродкі масавай інфармацыі павінны паказваць, куды сёння накіраваны народы, як сёння Беларусь і Расія працуюць у эканамічным плане, як сёння наладжваюцца гуманітарныя сувязі. Сродкі масавай інфармацыі могуць гэтым працэсам надаваць дадатковы імпульс і дынаміку".

Людміла Бокава, намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве:

"Фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы паміж Расіяй і Беларуссю - яно даволі дынамічна развіваецца, у яго сур'ёзная фактура ў плане таго, што не толькі бесперашкодна рэалізуюцца друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, але і плануецца развіццё пагаднення дадатковага аб выкарыстанні тэлерадыёвяшчальных пляцовак".

Супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі сёння стала асноўнай тэмай і ў Акадэміі навук. Навукоўцы, дактары і акадэмікі дзвюх краін таксама вызначылі план супрацоўніцтва на найбліжэйшы час. Тут жа вызначылі прыярытэты - - бія-, нана-, касмічныя тэхналогіі, фармацэўтыка, штучны інтэлект.