Беларускі харчпрам на Блізкім Усходзе - стартавала выстава Saudi Food Show

22 мая 2024

На Блізкім Усходзе стартавала выстава Saudi Food Show. Падзея прысвечана тэхналогіям і прадукцыі ў сферы харчпрама. Беларусь там прымае ўдзел упершыню, але заяўлена амбіцыйна.

Нашу экспазіцыю фарміруе прэзентацыйны пул удзельнікаў са знакамітых айчынных брэндаў. На стэндзе прадэманстравана сухое малако, вялікі выбар сыроў і розныя дэсерты - усё, што карыстаецца асаблівым попытам у гэтым рэгіёне.

У выставы прадстаўнічая геаграфія ўдзельнікаў, яна мае добрую рэпутацыю па частцы эфектыўнасці дзелавой праграмы. Таму беларускія кампаніі плануюць сфарміраваць важкі партнёрскі партфель у рамках сустрэч і перамоў з замежным бізнесам.