У Давід-Гарадку штогод праходзяць "Конікі"

19 января 2020
Пакуль галоўны песенны конкурс Еўропы рыхтуецца, у Беларусі гучаць каляндарныя абрадавыя песні славян. Ад Каляд і да Вадохрышча. І ў гэтыя дні прынята хадзіць у царкву і госці, дарыць падарункі. І, зразумела, калядаваць.

Выконваюць народныя традыцыі і ў Давід-Гарадку. Штогод 13 студзеня тут праходзяць "Конікі", дзе галоўны герой пераадзетых - Конь. Нічога падобнага няма ў свеце. І сюды з'язджаюцца сотні гасцей, у тым ліку - навукоўцы. Бо для іх "Конікі" - гэта палеская экзотыка. 

Сёлета абрад упершыню правялі ў статусе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Гэта значыць, што аўтэнтычныя традыцыі Давід-Гарадка пад аховай дзяржавы. Алена Борматава - аб канонах Шчодрага вечара ў беларускім Палессі.

Куцця - галоўны атрыбут Шчодрага вечара. Без яе святочны стол - не стол. У Давід-Гарадку куццёй частуюць "конікаў". Так тут завуць калядоўшчыкаў.

Яшчэ адна з традыцый Шчодрага вечара - святочная вячэра з 12 страў, на якую збіраецца ўся радзіна. Чакаюць прыходу "конікаў". Сігнал для калядоўшчыкаў - адчыненыя веснічкі і святло ў акне. 

За некалькі месяцаў да свята групы аднадумцаў і сяброў збіраюцца разам, каб збудаваць каня - галоўны атрыбут абраду, сімвал сілы. Рыхтуюць маскі і касцюмы. 

Белы колер - гэта нязменна. Прынц на белым кані - галоўны герой вечара. Вага канструкцыі - кілаграмаў 20. За вечар "конік" абабяжыць кіламетраў 15 - усе вуліцы горада. Праца не з лёгкіх. Таму выбіраюць моцнага мужчыну. Яшчэ ў камандзе дзясяткі персанажаў.

У "Коніках" дзве песні - жаночая і мужчынская. Куплетаў - некалькі дзясяткаў. Але ў апошнія гады рэдка якая група спявае ад пачатку да канца. 

Ніна Сафронаўна, або як усе яе тут завуць - Сафроніха, з "конікамі" бегала з дзяцінства. Ды тут і не знойдзеш чалавека, які ні разу не ўдзельнічаў у абрадзе. 

На абрад у Давід-Гарадок едуць з усіх абласцей калектывы і навукоўцы. Тут раскоша для тых, хто вывучае аўтэнтычныя традыцыі. Часта даследчыкі самі ўліваюцца ў каманды "конікаў". 

Сёлета ў групе калядоўшчыкаў і дружына акрутнікаў - пераадзетых у драўляных масках. Гэта трупа Імперскага рускага балета на чале са стваральнікам Гедымінам Тарандой. Акрутнікі калядуюць шумна. І таксама на кані. 

Калядная дружына пачынае завідна. З музыкай, песнямі і жартамі. Чуваць іх здалёку. Чым больш каманд калядлўшчыкаў прыйдзе за вечар, тым багацейшым будзе жыццё. Таму рады ўсім. Без пачастунка не адпусцяць нікога. 

"Конікі" ж свой забег пачынаюць у змярканне. Адбіваецца будны дзень. Шматлікія з пераадзетых толькі вярнуліся з працы. Але ў горадзе ўжо на кожнай вуліцы музыка і песні. Пераадзетых сустракаюць у кожным доме. 

Сёлета "Конікі" ў Давід-Гарадку ўпершыню бегалі ў новым статусе. Абрад папоўніў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. А значыць, кожны элемент свята - пад аховай дзяржавы.