Эфектыўнасць працы міліцыі па папярэджанні цяжкіх злачынстваў абмяркоўвалі ў МУС з удзелам Савета бяспекі

4 мая 2021

Эфектыўнасць праваахоўнага блока па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў  сёння абмяркоўвалі ў МУС з удзелам Савета бяспекі. У прыватнасці, дасканаласць заканадаўства і добраахвотныя дружыны  як  фактары  прафілактыкі  бытавых злачынстваў.

Колькасць правапарушэнняў знізілася. Зрэшты, гэта не падстава расслабляцца, адзначыў  профільны міністр Іван Кубракоў і скіраваў супрацоўнікаў на прадметную працу з народам. Для паспяховага выніку ўцягваць у гэты працэс неабходна добраахвотныя дружыны і іншыя службы.  

Што датычыцца папярэджання  насілля ў сям'і, тут не максімальна выкарыстоўваецца рэсурс усіх зацікаўленых службаў. Аднак новы КОАЗ або абноўлены Крымінальны кодэкс дазволіў міліцыі прасцей уздзейнічаць на тых, хто прымяняе насілле ў сям'і.