Двухметровы бронзавы ляснік упрыгожыў вуліцу Свярдлова

15 сентября 2015

Помнік усім работнікам лясной гаспадаркі напярэдадні іх прафесійнага свята сёння адкрылі побач з беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэтам. Як адзначыў міністр лясной гаспадаркі, ляснік - галоўны чалавек, які адказвае за “лёгкія Беларусі”. Дарэчы, сёлета дзякуючы ім у такі засушлівы год удалося пазбегнуць значных страт лесу.

Нагадаем, усе работнікі лясной гаспадаркі адзначаюць сваё прафесійнае свята кожную трэцюю нядзелю верасня.