Доступ да электроннай амбулаторнай карты адкрылі для пацыентаў

11 февраля 2019

Вынікі медыцынскіх даследаванняў анлайн. Доступ да электроннай амбулаторнай карты адкрылі для пацыентаў. На віртуальнай старонцы дубліруюць інфармацыю аб прышчэпках, медыцынскіх рэцэптах і вынікі аналізаў. Прычым, на віртуальную пляцоўку яны трапляюць адразу з лабараторыі. Пілотны праект стартаваў пакуль у дзвюх сталічных паліклініках. У хуткім часе зазірнуць у сваю электронную медыцынскую карту змогуць усе жыхары Мінска.

Карысныя новаўвядзенні аб'яднае гарадскі праект "Клапатлівая паліклініка". Каб скараціць чэргі і аптымізаваць дзейнасць амбулаторый, з'явіцца кол-цэнтр, па-новаму будзе арганізавана і рэгістратура.

Клапатлівымі стануць усе гарадскія паліклінікі. Каб эканоміць час пацыентаў, стане больш і ўрачоў агульнай практыкі. Прыём універсальнага доктара заменіць першасную кансультацыю адразу некалькіх профільных спецыялістаў.