Дарожнае кальцо замкнецца ў гэтую суботу. Аварыйны мост у Лошыцы адрамантаваны

1 ноября 2018

Дарожнае кальцо вакол Мінска замкнецца ў гэтую суботу. Аварыйны мост у Лошыцы адрамантаваны, і рух будзе цалкам адноўлены.

Сёння там праходзяць фінальныя выпрабаванні трываласці канструкцыі. Падчас рэканструкцыі будаўнікі замянілі састарэлыя бэлькі на сучасныя. Тэрмін службы складзе амаль паўстагоддзя.

Падрабязней - Ян Пашкевіч. Такія невялікія грузы адразу пакажуць "эластычнасць" моста - нават мінімальныя прагібы, у дзясятую частку міліметра. Усе даныя спецыялісты плануюць збіраць на працягу дня.

Дадаваць ціск на канструкцыю будуць паступова, але ўжо зразумела, што абноўлены мост у разы мацнейшы за свайго папярэдніка. Сучасныя бэлькі здольныя вытрымліваць нават пастаянны аўтатрафік з 38-тонных фур.

Маштабны рамонт гэтага моста на кальцавой планавалі зрабіць наступным летам, але трэшчына вымусіла адказныя службы паспяшацца. Пры гэтым адразу адрамантавалі і частку канструкцыі па знешнім кальцы. Зробленыя па старых тэхналогіях бэлькі аказаліся не здольныя вытрымліваць пастаяннае павелічэнне атамабільных патокаў.

Адкрыць жа рух па мосце плануюць ужо ў гэтую суботу. А вось праезд пад канструкцыяй адкрыюць крыху пазней.

Акрамя таго на МКАД яшчэ застаюцца слабыя звёны - пуцеправоды на 2-м, 19-м і 24-м кіламетрах кальцавой дарогі. Іх рэканструкцыю плануюць пачаць ужо сёлета.